Запрашаем добрых людцаў на нашае традыцыйнае свята – КУПАЛЛЕ.
У Купальскую ноч адбываюцца цуды. Гэта ведаюць усе. Цэнтральная міфічная расліна – папараць-кветка. Гэта таксама ведаюць усе. Але чым яна адорвае таго, хто яе знайшоў? Гэта ведаюць нямногія.
Нашы продкі лічылі, што знайшоўшы папараць-кветку пачынае разумець мову жывёл, прадбачыць будучыню, знаходзіць падземныя скарбы і лячыць хваробы. Вілейскі лес багаты на гэдкую папараць, і 6 ліпеня варта наведаць базу адпачынку Вілія Парк, каб пагрузіцца ў купальскія традыцыі. Перад пошукам магічнай кветкі ўвесь дзень будуць адбывацца этнічныя беларускія абрады і рытуалы, да якіх можна далучыцца и добра падрыхтавацца да пошукаў і добра правеці час. Будзе зусім выдатна, калі Вы прыедзеце ў беларускім нацыянальным адзенні, але падыдзе і любое простае і белае ці светлае адзенне. Пасля вывучэння і далучэння да Купалля, Вас чакаюць яшчэ дзьве імпрэзы – ֍ канцэрт на рацэ і ֍ страшныя казкі для дарослых (18+).
На летняй тэрасе Вас чакаюць:
֍ Заўсёды даступны перакус для падтрымання творчых сіл
🌼 15:00 — 17:00 Майстар-клас па пляценню з кветак «Купальскі вянок» (6+)
🌺 15:00 — 17:00 Творчы майстар-клас «Упрыгожанне з фаамірану*» (7+)
🌻 15:00 — 17:00 Дзіцячы майстар-клас па роспісу «Сляды папараці» (4-6 гадоў)
🪸 17:00 — 18:00 Дзіцячы квэст «У пошуках папараць-кветкі» (6+)
🌻 18:00 — 19:00 Лясны тэатр для маленькіх (6+)
Кульмінацыя свята пройдзе на пляжы ля ракі:
🌻21:00 — 23:00 Канцэрт на рацэ;
🔥 23:00 — Купальскае вогнішча;
🌊 23:30 — Пусканне вянкоў па рацэ;
🌻 00:00 — 00:40 Лясны тэатр — цікавыя казкі — для дарослых (ля вогнішча)
Чакаем Вас у госці ў Вілія Парк!
*Фаамиран (Faamiran) – матэрыял падобны на тоўстую паперу, рэвелюр ці фоам (так яго яшчэ завуць), ужываецца для стварэння біжутэрыі, лялек, цацак.
Чтобы забронировать номер или получить дополнительную информацию, позвоните или напишите нам: Тел.: +375 176 797117
E-mail: viliyapark@coswick.org