«Я пайду да яе, да каханай маёй,
Каб ізноў яе голас пачуць.
Няхай думкі мае пабягуць чарадой,
Як чародамі хмаркі плывуць.»
Максім Багдановіч
4 ліпеня 21:00 запрашаем Вас разам з намі адсвяткаваць Купалле
У гэты дзень — самы чароўны дзень у годзе — каханне перастае быць проста пачуццём. Яно становіцца магіяй.
Вакол закаханых ажывае ўсё: шапацяць дрэвы, перагаворваюцца травы, а зоркі зыходзяць з неба, каб стаць сведкамі іх спаткання. Вогнішчы палаюць так горача, як б’юцца сэрцы, вянкі плывуць па вадзе, шэпчучы лёс, а папараць-кветка загараецца толькі для тых, хто верыць.
Чакаем Вас у госці ў Вілія Парк! 🌺
Далучайцеся да нас за незабыўнымі эмоцыямі.
Чакаем Вас у госці ў «Вілія Парк»!
Тэлефон для сувязі: +375 176 797117 (кароткi нумар — 494), e-mail: viliyapark@coswick.org